Забастоўка
без вопыту і падтрымкі кіраўніцтва. Беларускія завадчане не змірыліся з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і не заплюшчылі вачэй на гвалт сілавікоў. Першы раз у гісторыі сучаснай Беларусі людзі, якіх Лукашэнка гадамі лічыў касцяком свайго электарату, гучна і масава крычалі яму «Сыходзь!» і абяцалі страйкаваць, пакуль ён не пакіне сваёй пасады. І гэта нягледзячы на пагрозы усім прадпрыемстваў-бунтаўнікам.

Фатографка Ірына Арахоўская месяц здымала тых, хто стаміўся баяцца і далучыўся да страйку.
Забастоўка без вопыту і падтрымкі кіраўніцтва. Беларускія завадчане не змірыліся з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і не заплюшчылі вачэй на гвалт сілавікоў. Першы раз у гісторыі сучаснай Беларусі людзі, якіх Лукашэнка гадамі лічыў касцяком свайго электарату, гучна і масава крычалі яму «Сыходзь!» і абяцалі страйкаваць, пакуль ён не пакіне сваёй пасады. І гэта нягледзячы на пагрозы усім прадпрыемстваў-бунтаўнікам.

Фатографка Ірына Арахоўская месяц здымала тых, хто стаміўся баяцца і далучыўся да страйку.
Я выйшла супраць гвалту, які чыніўся на нашых вуліцах. У мяне пацярпелі родныя і знаёмыя людзі. Напрыклад, два мае траюрадныя браты былі ў ізалятарах Жодзіна і на Акрэсціна. Хоць яны нават не ўдзельнічалі! Я выходжу з салідарнасці.
Ульяна, 31 год. З іх 12 гадоў яна працуе машыністкай крану на Менскім трактарным заводзе. 6 верасня сілавікі брутальна затрымлівалі рабочых на вуліцы Чабатарова, замінаючы сабрацца і калонай прайсці маршам салідарнасці. Затрымлівалі ўсіх і ў аўтазаку везлі ў РУУС, але ўвечар усіх дзяўчат адпусцілі, склаўшы на іх пратаколы. Ульяна была сярод іх.
Я выйшла супраць гвалту, які чыніўся на нашых вуліцах. У мяне пацярпелі родныя і знаёмыя людзі. Напрыклад два мае траюрадныя браты былі ў ізалятарах Жодзіна і на Акрэсціна. Хоць яны нават не ўдзельнічалі! Я выходжу з салідарнасці.
Ульяна, 31 год. З іх 12 гадоў яна працуе машыністкай крану на Менскім трактарным заводзе. 6 верасня сілавікі брутальна затрымлівалі рабочых на вуліцы Чабатарова, замінаючы сабрацца і калонай прайсці маршам салідарнасці. Затрымлівалі ўсіх і ў аўтазаку везлі ў РАУС, але ўвечар усіх дзяўчат адпусцілі, склаўшы на іх пратаколы. Ульяна была сярод іх.
Страйкую, каб мы не жылі ў краіне, у якой усё пабудавана на хлусні.
Аляксандр, 24 гады, з якіх 3 гады працуе на МТЗ.
Страйкую, каб мы не жылі ў краіне, у якой усё пабудавана на хлусні.
Аляксандр, 24 гады, з якіх 3 гады працуе на МТЗ.
Начальства ж адразу пачало запужваць людзей, хоць яны і самі спужаліся: пасля таго, як людзі выйшлі, кіраўніцтва заводу пачало хавацца па кабінетах. Мяне таксама пужалі: сказалі, што па мяне КДБ едзе, але я не думаю, што яны на мяне будуць траціць сродкі і час.
Сямён, адпрацоўваў на Менскім аўтамабільным заводзе размеркаванне. Далучыўся да агульнанацыянальнага страйку адразу пасля яго абвяшчэння, а менш як праз тыдзень застаўся без працы і з абавязкам выплаціць вучэльні Br 2400.
Начальства ж адразу пачало запужваць людзей, хоць яны і самі спужаліся: пасля таго, як людзі выйшлі, кіраўніцтва заводу пачало хавацца па кабінетах. Мяне таксама пужалі: казалі, што па мяне КДБ едзе, але я не думаю, што яны на мяне будуць траціць сродкі і час.
Сямён, адпрацоўваў на Менскім аўтамабільным заводзе размеркаванне. Далучыўся да агульнанацыянальнага страйку адразу пасля яго абвяшчэння, а менш як праз тыдзень застаўся без працы і з абавязкам выплаціць вучэльні Br 2400.


Нам ясна далі зразумець, што працаваць на заводзе мы больш не будзем. Калі не звольніўся з уласнага жадання, то сыдзем паводле артыкулу. Але я не шкадую, ведаў бы чым скончыцца, усё роўна б зрабіў так.
Аляксей, 3 гады працаваў на МТЗ, звольніўся, а пасля знову вярнуўся. Праз тыдзень удзелу ў забастоўцы маладога чалавека і двух ягоных сяброў звольнілі з заводу.
Нам ясна далі зразумець, што працаваць на заводзе мы больш не будзем. Калі не звольніўся па ўласным жаданні, то сыдзем паводле артыкулу. Але я не шкадую, ведаў бы чым скончыцца, усё роўна б зрабіў так.
Аляксей 3 гады працаваў на МТЗ, звольніўся, а пасля знову вярнуўся. Праз тыдзень удзелу у забастоўцы маладога чалавека і двух яго сяброў звольнілі з заводу.
Што ён [Лукашэнка] можа сказаць нам? Што «усё паводле закону, цярпіце мяне»? Тады хай за станкі становіцца АМАП.
Зміцер, працаўнік МАЗу.
Што ён [Лукашэнка] можа сказаць нам? Што: «усё паводле закону, цярпіце мяне»? Тады хай за станкі становіцца АМАП.
Зміцер, працаўнік МАЗу.
belsat.eu
ГАЛОЎНЫЯ ЛЮДЗІ
Аўтар праекту: Ірына Арахоўская
Фотарэдактар: Юлія Шаблоўская
Рэдактар: Вольга Ярохіна
belsat.eu
ГАЛОЎНЫЯ ЛЮДЗІ
Аўтар праекту:
Ірына Арахоўская
Фотарэдактар:
Юлія Шаблоўская
Рэдактар:
Вольга Ярохіна
Made on
Tilda